Прымяненне этналінгвакультуралагічнага падыходу пры вывучэнні этыкетных формаў зносін любога народа, на наш погляд, абавязковае, паколькі ўжыванне этыкетных формаў зносін заўсёды залежыць ад пэўных невербальных семіятычных элементаў (рух галавы, жэстыкуляцыя, здыманне галаўнога ўбора і інш.), і нярэ...
Прымяненне этналінгвакультуралагічнага падыходу пры вывучэнні этыкетных формаў зносін любога народа, на наш погляд, абавязковае, паколькі ўжыванне этыкетных формаў зносін заўсёды залежыць ад пэўных невербальных семіятычных элементаў (рух галавы, жэстыкуляцыя, здыманне галаўнога ўбора і інш.), і нярэдка гэтыя элементы замяняюць і самі вербальныя формы. Нацыянальная спецыфіка накладае не менш значны адбітак, які лёгка заўважаецца пры параўнанні этыкетных формаў зносін розных народаў, або пры структурна-семантычным аналізе мадэляў для пабудовы адзінак маўленчага этыкету.
Шостыя Танкаўскія чытанні...: зб.навук. артыкулаў / Мінск: БДПУ, 2008. – С. 156-158