Зносіны чалавека – вельмі цікавы і ў той жа час складаны працэс, які вывучаецца рознымі навукоўцамі вось ужо не адно стагоддзе. Аднак, не ўсе аспекты названай праблемы закранутыя, а некаторыя, хоць і вывучаліся, усё роўна застаюцца спрэчнымі і не маюць адзінага тлумачэння. Такое становішча, іншым ра...
Зносіны чалавека – вельмі цікавы і ў той жа час складаны працэс, які вывучаецца рознымі навукоўцамі вось ужо не адно стагоддзе. Аднак, не ўсе аспекты названай праблемы закранутыя, а некаторыя, хоць і вывучаліся, усё роўна застаюцца спрэчнымі і не маюць адзінага тлумачэння. Такое становішча, іншым разам, назіраецца і ў маўленчым этыкеце як раздзеле камунікатыўнай лінгвістыкі.
Вывучэнне слоўнага этыкету ў беларускай лінгвістыцы адбывалася шляхам апісання, гэта значыць, што вынікаў пра спецыфіку яго ў параўнанні з іншымі мовамі давалася мала, або проста назіраўся пералік адзінак маўленчага этыкету дзвюх моў, як, напрыклад, падаюць іх розныя размоўнікі. А пра ўнутраннюю спецыфіку слоўнага этыкету беларусаў беларуская лінгвістыка да нашага часу асобных публікацый не мае.
в печати