Найдено научных статей и публикаций: 1, для научной тематики: Языковой этикет
1.
Томчык Д.С.
- Весці БДПУ , 2009
Разглядаюцца даследаванні айчынных і рускіх мовазнаўцаў, якія ўнеслі найбольшы ўклад у вывучэнне маўленчага этыкету. Паказана памылковае ўжыванне ў некаторых працах тэрмінаў “маўленчы этыкет” і “моўны этыкет”. Пададзена тыпалогія этыкетных формаў зносін у беларускай мове. Указваецца, што вербальныя ...
Разглядаюцца даследаванні айчынных і рускіх мовазнаўцаў, якія ўнеслі найбольшы ўклад у вывучэнне маўленчага этыкету. Паказана памылковае ўжыванне ў некаторых працах тэрмінаў “маўленчы этыкет” і “моўны этыкет”. Пададзена тыпалогія этыкетных формаў зносін у беларускай мове. Указваецца, што вербальныя сродкі этыкетных зносін як тып маўленчага этыкету займаюць цэнтральнае месца ў вывучэнні айчынных і замежных лінгвістаў. Таксама адзначаецца, што ў беларускай лінгвістыцы, а разам і ў рускай, слаба распрацавана тэрміналагічная сістэма маўленчага этыкету: тэрмін мае 3 значэнні, што недапушчальна для самаго паняцця “тэрмін”, ён, як правіла, павінен быць адназначным. Для адзінак слоўнага выражэння маўленчага этыкету беларускай мовы прапаноўваецца тэрмін “вербальныя сродкі этыкетных зносін”.
Томчык, Д. С. З гісторыі вывучэння этыкетных формаў зносін / Д. С. Томчык // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Сер. 1 Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія: Навук.-метад. часоп. ― 2009. ― № 2. ― С. 67―71.